понедельник, 13 января 2014 г.

Как пешком прийти на остров Сахалин | tozhemne.com

Я никогда не забуду, что я чувствовал, стоя на льду между материком и островом. Полузаброшенный Лазарев, выдающийся в море, стал для меня краем земли. Тут обрывается дорога, разрушеный причал метит в космос стрелами ржавых кранов, слепыми глазницами домов смотрит в бесконечную ледяную пустошь. Ступая на лёд, ты выходишь за край — за край земной и ментальной географии. За спиной стоят смотровые вышки, и ты боишься, что не выпустят, окрикнут, выстрелят. И только на середине пролива понимаешь: свободен.
читать дальше (tozhemne.com) »

суббота, 13 июля 2013 г.

Завтра будет море

море меняет цвет.
слышатся крики чаек.
нет никаких обещаний
и званий
тоже пока что нет.
лёгкая качка, штиль,
хриплая дрожь мотора,
слева, в упор - Япония -
кажется, в паре миль.
я бы доплыл, я б остался,
будь я чуть-чуть смелей
но посреди морей
я - лишь пунктир на карте.

скоро зажжётся свет
зовом в кают-компанию.
будешь в плену - на прощание
вспомни:
море меняет цвет.

13 ліпеня 2013


13 ліпеня 2013.
Учора заснуў каля 11 вечара. Перад сном падняўся на верхнюю палубу, выпаліць цыгарэту і падыхаць сьвежым паветрам. Якое відовішча! Усё неба спярэшчанае мільярдамі зораў, іх было так шмат, што я нават не змог знайсьці Вялікую Мядзьведзіцу – а можа, не надта й намагаўся. На захадзе неба пацямнела яшчэ не зусім, дзесь на мяжы далягляду былі выразна бачныя вагні дзьвух караблей – два злева і два справа. На ўсходзе неба было ледзь не чорным. Японскі бераг згубіўся ў цемры, але яго лёгка было знайсьці па шматлікіх караблях, што слалі падманлівае сьвятло, па лёгкаму россыпу вагнёў не левым ускрайку далягляду. Дзесь пасрэдзіне, насупраць мяне, час ад часу прабліскваў вагонь японскага маяка. Справа ж, напэўна, быў нейкі вялікі горад – зямлі не было бачна, але ў небе стаяла белае марыва – водбліск шматікіх гарадскіх ліхтароў. Было цёпла.
Гэта была свабода, і я не мог ёю надыхацца. Так не хацелася спускацца назад у каюту!

Я прачнуўся а шостай. Верагодна, ноччу ішоў дождж, таму што ўсе палубы былі мокрымі. Мы крыху зьмянілі курс, бо сонца ўставала прама за намі. На ўсходзе, там, адкуль мы прыйшлі, яшчэ былі хмары і сонцу даводзілася прабівацца праз іх, пакуль яно не ўзьнялась вышэй і на заліла карабель мяккім ружова-жоўтым сьвятлом. Я выцягнуў з кішэні цыгарэты, з надзеяй выпаліць апошнюю, але, пэўна, памыліўся ў разьліках – пачак быў пустым. Я яшчэ цьвёрда не вырашыў для сябе, што буду кідаць паліць, таму трэба было тэрмінова недзе знайсьці тытунь. Учора я бачыў, як паліла кухарка, і я накіраваўся да яе.
Карабель быў пустым. Пакуль я спусьціўся праз усе палубы да камбуза, я не заўважыў ніводнага чалавека – тут былі толькі я і сонца.
Буфетчыца мыла падлогу, кухарка штось калаціла міксэрам. Я зьвярнуўся да яе. Яна пакінула працу і некуды сышла, а праз хвіліну павярнулася з пачкам блакітнага Вінстана. Я не ведаў, колькі той каштуе і працягнуў ёй 150 рублёў з надзеяй, што гэтага хопіць, але яна ўзяла толькі пяцьдзесят.
Пасьля перакура я вярнуўся ў каюту і крыху пазаймаўся – некалькі практыкаваньняў на прэс, крыху паадціскаўся. Калі я зноўку выйшаў на палубу, сонца не было. Усё вакол нас было зацягнутае шчыльным туманам, у паветры віселі меленькія кроплі вады.

Я выпаліў яшчэ дзве цыгарэты запар, слухаючы музыку і назіраючы за імклівым бегам хваляў ад нашага борта. Быў час сьнедаць.

Калі я спусьціўся, у кают-кампаніі нікога не было, пэўна, усе падсілкаваліся раней. Я хуценька закінуў амлет з зеленьню, некалікі кавалкаў хлеба з маслам і выпіў чорнай гарбаты зь лімонам.

Дзёньнік.odt
07/13/2013, 08:48:06, Cichanaŭ Jaŭhien

пятница, 12 июля 2013 г.

Ну что тебе сказать про Сахалин

как громадный мотор,
что гудит подо мною в машинном,
так колотится сердце.
в упор не хочу признавать эту дрожь -
корабля ли, мою ли?
это ложь, что я мог бы остаться.
это ложь.
не согреться мне местным июлем,
если ветер знобит и изорван над палубой флаг.

мой рюкзак запакован.
эти сотни тоскливых ночей,
этот сплин,
этот крепкий пьянящий Parliament -
оставляю тебе, Сахалин.
мы расстались ничьей.

четверг, 31 января 2013 г.

А дасі мне паслухаць свой Fall Out Boy



Учора я зноўку залез на сайт аб'яваў, ужо без надзеі знайсьці там штось таньнейшае за 300 $, але гэтым разам мяне чакаў сюрпрыз - аб'ява з такім тэкстам:

Аккордеон "Заря" отдаю даром (Южно-Сахалинск)

Аккордеон "Заря" ищет нового хозяина. Давно не используется, ждет Вас. В комплекте идет кейс. Удиви друзей раритетом!
Я патэліў па пазначаным нумары і ўжо праз гадзіну ў мяне быў свой акардэён.

Так, я ўсьведамляю, што гэта яшчэ 10 кіляў, але - гэта 10 кіляў чыстай музыкі, чыстай свабоды, і я згодны іх цягнуць.
Канешне, доўга давядзецца ўспамінаць і вучыць наноў...