Сёньняшні пост - кароценькі.
Я ў Хабараўску. Тут даволі прыгожа і дахера файных актыўных людзей. Але пра гэта як-небудзь пасьля, сёньня праблемы іншыя.
Далейшы маршрут - Японія-Карэя-Кітай.
Японскую візу атрымаць даволі цяжка, абавязкова патрэбна запрашэньне з Японіі - ад сваякоў, сяброў ці японскай турыстычнай кампаніі. З запрашэньнем тэарэтычна могуць дапамагчы турыстычныя фірмы, гэта каштуе ад 50 да 250 $.
Плюс пажадана пацьверджаньне плацежаздольнасьці, але на гэты конт ёсьць ідэйкі.
Дакладна невядома, дзе прасьцей зрабіць візу - на Сахаліне ці ва Ўладзівастоке.
Да таго ж, у Японію трэба неяк трапіць. Тэлепартацыя ці Wingardium Leviosa былі б, канешне, дарэчы. Можна ляцець самалётам за неверагодныя бабкі, можна плыць паромам за тыя ж неверагодныя бабкі. Але гісторыя ведае людзей, якія пераадольвалі ў ледзяной вадзе па 20 км уплаў, чым я горшы?
Таксама невядома і не можа быць вядома, адкуль паймаць бесплатны паром да Японіі будзе прасьцей - з Ваніна, Сахаліна ці Уладзівастока.
Таксама трэба дадаць, што я хачу наведаць Сахалін і адначасова хачу падзарабіць на новы ноўтбук і камеру. І як гэта ўсё ўмясьціць у адзіны маршрут, адзіны плян - проста незразумела.
З іншага боку - я нікуды не сьпяшаюся. У маім распараджэньні бясконцасьць часу, я магу дазволіць сабе трып на Сахалін, сумесны са спробамі падзаробку, а потым - трып ва Ўладзік ці куды там для пераправы ў Японію.
Да таго ж, сёньня я даведаўся, што праліў Невельскога замярзае кожную зіму, таму на Сахалін можна дабрацца пешшу па лёдзе. Пасьля прыйдзецца яшчэ кіламетраў пад дзвесьце прабірацца па тайзе ад заімкі да заімкі, пакуль не трапіш у больш-менш трывалую цывілізацыю, але ж так толькі цікавей, хіба не?
Так што бліжэйшымі днямі я выпраўляюсь на поўнач - у Камсамольск-на-Амуры і адтуль да праліва Невельскога. Хадзіць па вадзе.
Ты мне снишься, подлец. Можно все, тем более все время мира наше. Но я не хочу выйграть кофе у Севы. Я лучше тебя угощу своим каппучино с гренадиновым сиропом по приезду, я неплохо научилась этому самому. )
ОтветитьУдалитьнадо было мне с вами пари заключать, да не на кофе, а на (невинность) что поценнее. да так, чтоб ставка росла.
Удалитьтипа, добрался до Австралии - получи подарочек. ах, уже в Мексике - лови ещё.
эхх, нет во мне коммерческой жилки.
Да. Я буду очень непротив сорвать ТАКОЙ кофе. И влить его в тебя, засранец эдакий. Все время Вселенной, маленькая уютная кофейня и теплая компания. Чем не повод для глупостей? Или для того, чтобы их не делать.
ОтветитьУдалитькак сказала г-жа Раневская, "мне хватило ума прожить жизнь глупо". мне кажется, единственный повод не делать глупостей - выигранный Олей кофе. жизнь - для глупостей.
УдалитьМне нравится ход Твоих мыслей. И да. Думаю, выигранный у Оли кофе вполне можно пожертвовать тебе. М? ;)
УдалитьА пока Женя тут играется с отсутствием в текстах интонации, пьются какие-то кофе, тикает абстрактное время, снятся сны, да мысли о непременном возвращении радуют разум, мыслятся. А по поводу всего остального - в ВК
ОтветитьУдалить