Некалькі месяцаў таму я сустрэў свайго сябра Р. (http://lenakrasit.blogspot.com/), які ў шэрагу іншых навінаў паведаміў, што збіраецца ў падарожжа вакол сьвета.
"...!!!", - падумаў я.
Я падумаў: "Файна, што ёсьць людзі, здольныя знайсці ў сабе мужнасьць парваць з усім, мужнасьць задушыць уласныя страхі і рухацца ў невядомасьць."
На двары стаяў сакавік, месяц няздейсненых мар і незлічоных магчымасьцяў. Я чытаў "Дорогою на Бабадаг" Анджэя Стасюка і марыў пра падарожжы. Мяне нясцерпна цягнулі да сябе напаўзарослыя вузкакалейкі сярод кукурузных палёў. Цьмяныя стасюковыя шынкі вабілі сваёй непрыкрытай беднатой і пахам таннага тытуню. Мне, народжанаму ў самым стэрыльным горадзе сьвету, так хацелася прайсці па вузкіх вулачках незнаёмага гораду, разграбаючы нагамі апалае лісьце і шалёсткія пачкі ад чыпсаў. Дзікія пляжы на невядомых рачулках, стромыя скалы, чыесьці чужыя гісторыі – усё гэта было
Праз тыдзень я напісаў Р. Мы сустрэліся і я спытаў, ці мае ён вольнае месца. "Я с табой", - сказаў я.
Шмат хто са знаёмых пытае: "Чаму зараз?".
Я вельмі добра ўсведамляю: с кожнай пражытай хвілінай я аддаляюся ад тых дзён, калі для шчасця дастаткова было маленькай чакалядкі ці проста ласкавага сонца. З кожным днём усё цяжэй вырашацца на хоць-якія авантуры і ўсё больш спакусаў спыніцца і дазволіць плыні абставінаў несьці сябе паўз час і прастору, зацягваць у сваю ўтульную багну.
Вучысь - бо гэта ж дыплом, працуй, бо гэта ж грошы на пятнічнае піва. З добрым дыпломам піва будзе дахрэна, з хрэновым - можа толькі кубачак. Працуй, працуй, пасадзі дрэва, зрабі сына - гадаваць не трэба, на гэта ёсьць садок і школа, вуліца ўрэшце. Працуй, працуй, прадай з дрэва яблыкі - і пабудуй дом. Крэдыт на сорак год - а што, не так і доўга, бяруць жа людзі! Прыбавачка - паедзем у Крым. Не, сын паедзе да тваёй маці на лецішча – бо надта ж дорага.
Родненькая, ну што ж ты такое кажаш! Не разлюбіў, але ж ты разумееш: кар'ера, справаздача да першага красавіка, а там, можа, падвысяць! Прарвемся, родненькая, не плач, ты чуеш?..
НЕ!
Я абіраю іншы шлях. Я буду ісці туды, куды хочацца мне. Рабіць тое, да чаго ляжыць душа. Хтосьці скажа – юнацкі максімалізм. Можа й так. Але мне падаецца – гэта адзінае выйсце. Бо што можа ведаць пра сусьвет акварыюмная рыбка? Так і я, які дзевятнаццаць год пражыў у адным горадзе, які ніколі не бачыў свой горад і сваю краіну звонку, што я магу ведаць пра жыцьцё? Чым я хачу займацца ў жыцці?
Я ўпэўнены – зараз менавіта той момант, калі трэба адкласьці на пэўны час увесь свой папярэдні досьвед і пачаць жыць з нуля, з чыстае старонкі. Зноў прыйсці ў сьвет, нарадзіцца не ў межах гораду і сацыяльнай фармацыі, але па-за іх межамі, нарадзіцца грамадзянінам Сусьвету.
Зноў навучыцца размаўляць: толькі ў іншай краіне, дзе ты не разумееш аніводнага слова, дзе рэчы і з'явы ўпершыню прыходзяць у твой досьвед – толькі там ты можаш даць імёны ўсяму навакольнаму. Толькі так ты можаш вымавіць слова, і не цягнуць за ім ворах асацыяцыяў і папярэдніх жыцьцяў. Толькі там, дзе ты не ведаеш мовы, словы зноў набываюць сваю спрадвечную веліч і прыгажосьць, з'яўляюцца выкрышталізаваным Сэнсам. Скажы "блакітны", "свастыка", "суд" – і гаворка пойдзе не пра ўціск меншасцяў, фашыстаў і арышт Пашы Свярдлова. Неба, сонца, справядлівасьць – менавіта гэтыя сэнсы мусяць стаяць за словамі.
Зноў навучыцца хадзіць. Забыць пра ровары, мэтро, сяброўскія машыны – і цьвёрда стаць на ногі. Упершыню прайсці, але не вымушана ў краму, а проста, каб ісці. І адчуваць напружаньне цягліцаў і мяккі дотык траваў да адкрытых ног. Бяжаць – але не за маршруткай, і не ў чарговы раз унікаць амапаўца з дубінкай, а проста, каб бяжаць. І адчуваць бясконцасьць уласнай моцы, і вецер, што гудзе ў вушах і мяккі дотык траваў.
Зноў навучыцца глядзець. Глядзець на незнаёмых людзей, падзеі, рэчы – і самастойна спасцігаць іх сэнс. Глядзець – і бачыць. Рэагаваць на навакольнае жыцьцё. Развучыцца абыякава ўтыкаць у новую рэкляму, ці смешны надпіс на чужой цішотцы. Адважыцца, і глянуць вочы ў вочы.
Я еду, каб пабудаваць нанова ўласную карціну сьвету. Каб зноў даведацца пра рэчы і падзеі, звязаць іх новай сеткай узаемаадносін. Стварыць нанова сетку каардынат. І дзесьці там знайсці крыху прасторы для сябе. Упісаць сябе ва ўласны Космас.
Тады і толькі тады можна будзе вярнуцца, узяць з палічкі ўвесь адкладзены досьвед, ператрэсьці, расставіць новыя акцэнты, таксама ўпісаць у свой сусьвет. І жыць далей.

Комментариев нет:
Отправить комментарий