Показаны сообщения с ярлыком чыгунка. Показать все сообщения
Показаны сообщения с ярлыком чыгунка. Показать все сообщения

четверг, 20 декабря 2012 г.

Самое большое простое число

Доўга прабіраемся праз двары да вакзала.
Ромка набывае сьнікерс - крыху пад'есьці. Сьнікерс да некалькі вафляў раніцай - усё, што я з'еў за дзень.
Вось, нарэшце, вакзал: чырваніць ноч сваім "УЛА ААТ" - усім, што засталося ад колішняй велічы. На ганку перад галоўным ўваходам стаіць сьвяточная елка. Дзверы без ручак, зачыненыя. Абыходзім са зваротнага боку, але ўнутры касаў няма, толькі рэстаран і караоке. Каця зьвяртаецца да нейкай жанчыны. Та маша рукой - пачакайце, маўляў, - дагаворвае па тэлефоне і праводзіць нас у суседні будынак - там кассы.