вторник, 28 августа 2012 г.
А дома лепей усё меней.
Белорусы очень любят изучать белорусов, высасывать из пальца выводы и потом говорить: «Белорусы…» – и что-нибудь такое, резонансное. Недавно исследовательский институт НИСЭПИ сообщил, что 41.4% белорусов хотели бы уехать из страны далеко и надолго. И все с радостью эту новость распространили. Может, преувеличено, но тенденцию трудно не заметить: хотеть уехать – это нынче как бы хороший тон.
К людям, которые плюнули на все, запаковали свои вещи, послали всех в даль розовую и уехали строить свою жизнь в других странах, можно испытывать уважение. Потому что захотели, не побоялись и сделали. Уважения заслуживают и те, кто решил всю свою энергию выпустить здесь, сделать что-то крутое и полезное здесь, четко осознавая: велика вероятность того, что вообще ничего не получится. Может, у них не получится, но Москва не сразу строилась, это нормально: получится у других или у следующих.
Однако слишком большое количество людей – если верить НИСЭПИ, почти 4 миллиона – ведут себя как натуральные задроты-паразиты. Уехать хотят, но почему-то не уезжают. Болтаются, как говно в проруби, и тратят время на базары на кухне или срач в интернетах. Плодят бесполезный предвзятый негатив, тонны негатива, который, в прямом смысле слова, загрязняет среду. Боже, помоги им уехать, наконец.
"А дома лучше", Алесь Кірыковіч. (чытаць цалкам)
Перада мной ніколі не паўставала пытаньне "а ці не з'ехаць мне, нарэшце, з Беларусі". Было пытаньне, вучыцца ў Беларусі ці Літве (на якое я дагэтуль не даў адказу). Было пытаньне, працаваць у Беларусі адразу, ці спярша паматацца па сьвеце. Было пытаньне, ці ісьці на Плошчу - рытарычнае пытаньне. Але я ніколі не дапускаў магчымасьці, што можна зьехаць. Зьехаць таму, што тут відавочна дрэнна, а ТАМ - яшчэ не факт.
Аднойчы мая куратар, жанчына сталых гадоў і выкладчыца літаратуры па сумяшчальніцтве, сказала дзіўную рэч: "Калі я была маладой, я думала так: буду добра вучыцца, пасьля буду добра працаваць - і гэтага дастаткова. Я добра вучылась, я працую ўжо колькі год, але нічога не маю. І ведаеш, што самае горшае? Я сумленна пражыла цэлае жыцьцё, але я гляджу за вакно і бачу, што не зрабіла абсалютна нічога, каб мае дзеці жылі лепш за мяне".
Калі я хадзіў на "маўклівыя пратэсты па серадах", я дакладна ведаў, чым (або, хутчэй, - нічым) гэта скончыцца. Гэта было відавочна з самага пачатку. Але ўсё роўна, кожную сераду я браў на працы адпачынак і з радасьцю ішоў на плошчу. Так, с радасьцю. Бо калі стаіш у такой грамадзе аднадумцаў, нават забываешся на мэты, дастаткова моўчкі пляскаць у далоні і адчуваць, як твае мары пяюць сугучна з тысячамі іншых мар, такіх чужых і блізкіх адначасова. Кожны дзень я знаў, што гэтага недастаткова. Знаў, што ён не дазволіць. Што яны не скаардынуюць, а мы не скаардынуемся. І ўсё роўна ішоў, і маўчаў і пляскаў - бо гэта ўсёж такі лепш, чым падаваць гарбату на працы, чым спаць на лаўцы ў парку ці чакаць навінаў у Твітэры. Ішоў, бо ў глыбіні душы была маленькая, ледзь бачная надзея.
А мой тата не йшоў. Штосераду ён тэліў мне і пытаў па-змоўніцку: "Ну што? Зьбіраешся сёньня У ГОРАД? Будзь асцярожны, я бачыў МАШЫНЫ ў цэнтры". Пытаў - і ехаў дамоў.
Кожны чацьвер прыносіў Нашу Ніву, кожную зарплату - новую кніжку на беларускай. З гонарам расказваў новы анекдот пра ўрад ці зьняважліва сьмяяўся над чарговым лукашэнкаўскім выбрыкам. Кожнае сьвята ператвараў у рэвалюцыю... у межах нашай кухні. Гаварыў, што мае дзяцей, што баіцца пакінуць іх без кавалка хлеба, калі трапіць у турму. І ніяк, ну проста ніяк не мог уцяміць, што для дзяцей Свабода, асабісты бацькаў прыклад і яго падтрымка значаць нашмат болей, чым той хлеб.
Не зразумеў ён гэта і тады, калі адзін з ягоных дзяцей трапіў на суткі. Калі я выйшаў, бацька толькі спытаў: "Ну што, будзеш яшчэ хадзіць? Можа спужаўся?".
Так, тата, ты быў правы. Я спужаўся. Мне сапраўды страшна ўявіць, што мае дзеці будуць жыць у сьвеце, падобным на мой, горшым за мой. Будуць маўчаць - але не на плошчы, будуць маўчаць па дамах. Будуць баяцца марыць, баяцца бачыць сны. Баяцца думаць.
Зараз я ў Іране. Сорак год таму гэтая краіна была самай багатай у сьвеце, людзі маглі рабіць што заўгодна. Але лідэр рэвалюцыі абяцаў кожнаму па княству. Гэтага было дастаткова, людзі зрабілі рэвалюцыю. Калі ўсе зразумелі, што гэта падман, было поздна.
Зараз іранскія хлопцы ня ведаюць, што такое дыскатэкі. Што такое жанчына большасьць з іх таксама не ведае: тут ёсьць спецыяльная жаночая паліцыя, якая кантралюе ступень закрытасьці галавы і рук у жанчын, колькасьць макіяжа на твары. Кантралюе і жорстка перасякае.
Сакрэтная паліцыя сочыць, каб ты не сьмяяўся з бязглуздых цытатаў Кіраўніцтва, каб думаў у верным кірунку. У мінулым годзе ў Іране 670 чалавек асуджаныя на сьмяротную страту, большасьць з іх - за супраціўленьне рэжыму.
Тры гады таму ў Тэгране стаяла каля чатырох мільёнаў нязгодных. Стаяла і захоўвала цішыню. А паліцыя страляла. Ледзь не тысяча людзей загінула, некалькі тысяч былі арыштаваныя.
Кожны дзень я чую пра нянавісьць. Людзі ненавідзяць усё: законы, краіну, іншых людзей, сябе. Ненавідзяць тых, хто дапусьціў гэта, тых, хто своечасова не спахапіўся. Мараць вырвацца, зьбегчы: у Канаду, Аўстралію ці Францыю - ня важна. Больш яны не пратэстуюць. Тысяча сьмярцей - гэта дастаткова. Дастаткова для страха, дастаткова для стопа, дастаткова для эміграцыі. І я іх разумею.
Я не разумею нас. Відавочна, што далей будзе толькі горш. Відавочна, што момант прапушчаны, але ёсьць яшчэ час. Пакуль ненавісны партрэт не з'явіўся на грошах. Пакуль твае дзеці яшчэ могуць хадзіць - і ходзяць на Плошчы. Пакуль ім пагражае 15 сутак арышту, а не пуля ў сэрца. Пакуль.
І няхай усе тыя, хто хоча зьехаць, знойдуць у сабе мужнасьць і зьедуць, нарэшце. Дапамажы ім, божа. А сабе мы дапаможам самі.
Сабрацца. Выйсьці з кухні. Зрабіць хоць што-небудзь, нарэшце, каб аднойчы не прачнуцца ў Ісламскай Рэспубліцы Іран. Каб на старасьці год паглядзець у вакно - і не саромецца. Не саромецца глядзець у вочы ўласным дзецям.
Боже, помоги им уехать, наконец. А сабе мы дапаможам самі.
Подписаться на:
Комментарии к сообщению (Atom)
неяк ажно сэрца забалела...Зараз мы жывем у рэальнасці, за якую будзе вельмі сорамна...І так цяжка нешта змяніць. Застаецца што? Толькі прасіць у Бога цярпення...
ОтветитьУдалитьПасьля таго, што я ўбачыў тут, я пачынаю разумець, што ў нас не ўсё яшчэ згублена. Яшчэ можа Pussy Riot коштам двух год (а не коштам жыцьця) скалыхнуць усю Расею і ўвесь сьвет. І можа Севярынец раскрываць сэрца Беларусі, знаходзячыся за кратамі. І самалёты зь мішкамі могуць трапіць праз мяжу і вярнуцца абратна.
УдалитьЗначыць і мы можам штосьці рабіць. Мусім штосьці рабіць. І рабіць гэта не па-дзіцяцку, у правакатарскай майцы запісваючысь на выбары (http://nn.by/?c=ar&i=79077), а рыхтаваць прафесійныя ўдары, біць прама ў сэрца.
Шмат балючых словаў ты тут запісаў. Моцных, някрыўдных, але такіх балючых. Асабіста мне не падабаецца прынцып дзеяння "біць..." куды заўгодна. І, так, сітуацыя не безнадзейная. Проста няхай "нехта ходзіць на Плошчу, а нехта..."
ОтветитьУдалитья, можа, паспрабую падысьці з боку архітэктуры. і можа, дай Божа!, нешта добрае ў нас ва ўсіх усёж атрымаецца.
Take care!
На Персідскім заліве я пазнаёміўся з адным крутым чуваком. Ён біёляг, праводзіць дасьледаваньні датычна здольнасьці каралаў да жыцьця ў экстрэмальных умовах. Херня, падаецца, але ад гэтага залежыць цэлая біясістэма, папуляцыя рыб і іншых марскіх жывёлаў, суадносна стан прамысловасьці, узровень жыцьця 70-мільённага Ірана.
Удалить10 год таму, кажа, ніхто нават падумаць не мог пра гэтыя каралы, ніхто не прыслухоўваўся. Але 10 год усе яго калегі таўклі адно і зараз з цяжкасьцямі, але ён ставіць свае эксперыменты.
"Мы выхоўваем людзей вакол сябе, - кажа. - Бо наш fucking лідэр, наш stupid прэзідэнт - гэта, як ні дзіўна, частка народу. Яны хадзілі ў школу, падобную на маю, іх выхоўвалі настаўнікі, падобныя да маіх. І зараз яны загразлыя ў сранай рэлігіі і палітычных гульнях, але штосьці на задворках мозга ўсё ж засталося.
І зараз мы павінны кожнаму расказваць пра важнасьць гэтых каралаў. Бо наш сучасны прэзідэнт, можа, нават не ведае такога слова. Каралаў няма ў яго карціне сьвету, ён не можа дазволіць такі эксперымент. Але калі праз 20 год прыйдзе такі ж ненармальны, які ў дзяцінстве чуў пра важнасьць каралаў - і мы прапануем эксперымент - ён скажа "а давай!"."
І гэта вельмі важна. Гэта тычыцца не толькі каралаў і патэнцыйных прэзідэнтаў, тым больш - тупых.
Ведаеш, калі мне было 2-3 гады, бабуля чытала мне Пушкіна й Некрасава. Праходзіць 13 год, і я напамяць дэклямую "Плакала Саша, как лес вырубали. Ей и теперь его жалко до слёз: сколько там было кудрявых берёз! там из-под старой, заснеженной ели красные гроздья калины глядели, там пробивался дубок молодой. птицы царили в вершине лесной."
Гэта тычыцца не толькі каралаў.
Навучыць сына беларускай з дзяцінства. Патлумачыць на курорце, што Беларусь - гэта не частка Расеі, паказаць мапу на мабіле. Сказаць прадавачцы ў краме "Дзякуй" замест звыклага "Спасібо".
І гэта павінна рабіцца трывала, незалежна ад палітычнай сітуацыі ў краіне. Гэта павінна стаць правілам унутры кожнага беларуса.
Плошча - асабістая справа кожнага, ніхто не можа прымусіць нікога да такога пратэсту. Алі калі ты ахуенны прыбіральшчык ці гандляр марозівам, калі ты архітэктар ці настаўніца хіміі - будзь ім. Будзь ім па-беларуску, да канца.
Дзякую за пост!
ОтветитьУдалитьА.К.