четверг, 6 сентября 2012 г.

Нітка парвалася.



Ведаеш, я дагэтуль не мог паверыць, што я ў Падарожжы(!) Вакол(!) Сьвета(!). Што гэта не паход у краму па хлеб, не кароценькая вандроўка на вакацыях, не.

Так, я сказаў усім, што еду ВАКОЛ СЬВЕТА, што зьехаў НА ТРЫ ГАДЫ. У сваім уяўленьні маляваў прыгодніцкія карціны, адна прывабней за другую. Кінуў вучобу, працу і нават малую сястру. Але забыў адно: забыў сказаць гэта ўсё самому сабе. Ці проста не мог зьмірыцца з гэтай думкай, не мог зжыцца зь ёй. У маёй свядомасьці трывала ўкарэнілася меркаваньне, быццам гэта - часова, гэта - сон. Быццам бы я часова выйшаў за рамкі свайго жыцьця, паставіў яго на паўзу, а праз тры гады вярнуся ў тую самую кропку, працягну існаваньне з таго самага моманту.
Так цяжка было ўсьвядоміць, што гэта - не паўза, што жыцьцё працягваецца. Плынь майго жыцьця проста мяняе кірунак і бяжыць бясконцымі кіламетрамі вакол планеты. Так, потым яно вернецца ў тую ж кропку, але - толькі геаграфічна. Бо ці ж можа жыцьцё працягнуцца з тае ж хвілі, калі я буду на колькі год пастарэлым, на колькі кіламетраў пасталелым, на колькі знаёмстваў памудрэлым. А можа - не будзе мяне зусім.

Не, усё не так. Гэтая неўсьвядомленасьць толькі надавала праблемаў, ператварала жыцьцё ў існаваньне, у вымушанае змаганьне. Я ставіўся да падарожжа, як да часовай перашкоды: сціснуўшы зубы, ішоў наперад, калі можна было махнуць рукой і спыніць машыну; ночыў у намёце, калі можна было ўсталяваць кантакт і быць запрошаным у госьці; шчыра адмаўляўся ад шчырых прапановаў грошай, забываючы пры гэтым, што калі прыйдзецца набываць чарговую візу, усьмешкай не абыйдзешся.
Усё гэта разумеў, і усё ж не мог зьмірыцца, не мог паверыць.

Але ўчора нітка парвалася.

Я быў на поўдні Ірана, на вялікай высьпе пасярод Персідскага Заліва.
Навокал - пустэльня: песок, каменьне, закінутыя будынкі, пыл. Дзікія верблюды. Трохі далей - мангравы лес. Я трапіў туды ў час адліву і бачыў толькі загразлыя ў зямлі невыразныя дрэвы й пакінутыя ў брудзе лодкі. Мы кудысьці едзем і я, па шчырасьці, нават не думаю - куды. За сьпіной памірае сонца, яно афарбоўвае нас ў палкі абрыкосавы колер. Кідаю позірк на мабільны і нечакана бачу:
"01/09/2012".


Стоп!
Выбух!
Разрыў!

Дзень, калі ўсе мае сябры ідуць у ненавісныя (а для кагосьці - яшчэ невядомыя) універсітэты.
Дзень, калі маці зьбірае для маёй сястры кветкі і пакуе ў заплечнік новую спартовую форму.
Дзень, з якога пачынаеш заўважаць штодзённае падзеньне тэмпературы і жоўтае лісьце на сьцежцы, пачынаеш чакаць на дажджы.
дзень, у які на працягу 18 год сканчалісь мае летнія прыгоды: неістотна, то быў выезд на лецішча, ці валанцёрскі летнік у Любчы, ці падпрацоўка грузчыкам, ці суткі на Акрэсьціна. Першага верасьня - стоп, фініш.

Я нечакана разумею гэта ўсё, як разумею і іншае:
Я - ў пустэльні.
Вакол жанчыны з чырвонымі маскамі на тварах і верблюды.
Ад Першага Верасьня мяне аддзяляюць кіламетры акіяна, тысячы кіламетраў зямлі. Паўгадзіны параходам, пасьля - больш за тыдзень на аўто. Чатыры мяжы.
Тэмпература навокал - больш за сорак. Добра, калі ўзімку ўпадзе да дваццаці, на дождж жа чакаць не даводзіцца.


Гэтая дата перакульвае ўвесь мой унутраны сьвет, усё нечакана становіцца ясна, абсалютна й да болю празрыста.
Хочаш - плыві з гэтымі хлопцамі на другую выспу, у самаробную бія-лябараторыю, хочаш - павяртайся назад, у Тэгран. Хочаш - сьпвай Камоцкую ад шчасьця, а не - дык згуляй з мясцовымі дзецьмі ў футбол. Але што б ты ні зрабіў, гэта будзе жыцьцё.

Цяпер я вольны ў сваіх учынках. Нарэшце я цьвёрда адчуваю: жыцьцё не засталося дзесьці там, яно рухаецца са мной. Я раблю яго кожным крокам, кожнай думкай. Я адчуваю пясок ў кедах, і пах вільготнай цішоткі, і ліпкасьць уласнага твару. Я слухаю "Show Me The Face" і трохі хачу спаць.
Я, нарэшце, жыву.

01-04 верасьня 2012 р.

7 комментариев:

  1. Напэўна,гэта не нітка парвалася, а вочы разчыніліся?) А ці абавязкова трэба кудысьці з'ехаць, каб адчуць такое перанараджэнне, як ты лічаш? можа не так далёка і не так надоўга, але ці абавязкова? а можа абраныя людзі, якія працуюць па сваіх офісах, таксама адчуваюць што жыццё ідзе побач з імі. і проста яны чамусьці не вырашаюць штосьці рабіць, штосьці дзеля чагосьці мяняць?

    ОтветитьУдалить
    Ответы
    1. Не, гэта не перанараджэньне. Ты кажаш пра іншае, падаецца. Гэта вельмі істотны момант: у Беларусі я сапраўды жыў, адчуваў кожны момант, але калі выехаў - "жыцьцё" засталося там.
      Гэта цяжка патлумачыць. Да прыкладу, калі ты едзеш на адпачынак у Ельск, ці Барселону, ці Кіеў, ты жывеш поўным жыцьцём, можа нават паўней, чым дома, але ты ведаеш, што праз некалькі тыдняў гэта скончыцца, ты вернешся да сям'і, справаў. Гэта вельмі істотна, ты адчуваеш фінал, падпарадкуешся фабуле маршрута і датаў. Тут жа - абсалютная свабода ў выбары ўчынкаў, і месцаў, і тэрмінаў. Да таго ж, ты не толькі вольны ў выбары, але і адказны за кожны момант. Гэтая неабмежаванасьць настолькі нязвыклая, нястолькі страшная,што мозг абстрагуецца ад гэтага, не можа зразумець і прыняць. З'яўляецца адчуваньне вырванасьці з кантэксту. Быццам гэта не сьвет круціцца вакол мяне, а я вакол сьвету (каламбур, га?). І гэта нправільна.
      Але зараз канчаткова ўсьвядоміў, дзе я, чым займаюсь. Усьвядоміў, што гэта насамрэч я. Я зноў вярнуўся ў цэнтр сусьвету, зноў вярнуўся ў кантэкст. І хаця гэты кантэкст мяняецца штодня, а сусьвет вандруе разам са мной абсалютна хаатычна, я адчуваю сябе вельмі-вельмі добра. На сваім мейсцы.

      Удалить
  2. Женька, вперед и только в перед! Какая ниточка? Ты только начал разворачивать свои клубок! ;). Вика(кипр)

    ОтветитьУдалить
    Ответы
    1. "Гну свою линию, карета, гну" :). Я так понимаю, ты свои клубки уже поперепутывала на Кипре, как котёнок. Теперь метишь в Китай? Или ещё в Беларуси успеешь чего раскрутить? ;)

      Удалить
  3. Я свой клубок размотала и связала кофточку. Только с собой я ее забирать не стану, из моды вышла :-) а вот купить новые нитки и сотворить чтото новое я планирую. Наслаждаюсь вязанием жизни :-)

    ОтветитьУдалить
  4. какая разница, на что человек отважился, если это принесет ему счастье и поможет обрести внутреннюю гармонию?! Но это всё при условии, что в человек в душе чист, добр и честен с собой и с окружающими. Женя, я очень рада за вас!

    ОтветитьУдалить
  5. чытаю - і такое пачуццёб нібыта я сама ў падарожжы. дзякуй табе! і шчаслівай вандроўкі!!!
    Наталля (Калегіюм))
    P.S. Шкада, што сёлета цябе не будзе на занятках

    ОтветитьУдалить